У Кракаўскім акруговым судзе пачаўся працэс над двума расіянамі – Андрэем Г. і Аляксеем Т. Яны былі нанятыя ПВК «Вагнер» для расклейвання ўлётак з заклікам далучыцца да ваеннай арганізацыі.
Мужчынаў абвінавачваюць у дзейнасці на замежную разведку і ўдзеле ў международным збройным аб'яднанні, накіраваным на ўчыненне тэрарыстычных злачынстваў, паведаміў Польскаму радыё пракурор Пётр Крупіньскі.
- Па-першае – гэта была дэзінфармацыя, спроба выклікаць шок у Польшчы, маўляў, група «Вагнер» зʼявілася ў нас, але таксама чарговым элементам гэтых дзеянняў быў фактычны набор.
Абодва затрыманыя дзейнічалі ў Польшчы – у Кракаве і Варшаве, а таксама ў іншых краінах Еўрасаюзу, у прыватнасці, у Германіі і Францыі. У Польшчу яны прыбылі праз Турцыю.
Пракурор Пётр Крупінскі падкрэсліў, што абвінавачаныя мэтанакіравана прыехалі ў Польшчу.
- Як адзін, так і другі абвінавачаныя мэтанакіравана прыехалі ў Польшчу, выконваючы пастаўленыя заданні, звязаныя з наборам на тэрыторыі Польшчы людзей у групу «Вагнер». Гэта не жарты, гэта сапраўды адбывалася.
Адзін з падсудных Андрэй Г. у залі суду прызнаўся, што атрымаў у Маскве ўлёткі і налепкі групы «Вагнер» падчас футбольнага матчу. Ён сказаў, што такім чынам быццам бы хацеў зарабіць грошай, каб дапамагчы сваёй сямʼі. Паводле следства, абвінавачаныя мелі расклеіць у вызначаных ФСБ месцах больш за 3 тыс. лістовак. Загады мужчыны атрымлівалі праз інтэрнэт.
Расіяне не прызнаюць сваёй віны, справы не захацелі таксама каментаваць іх адвакаты.
Група «Вагнер» фінансавалася Крамлём і дзейнічала як яго нефармальная збройная структура з 2014 года. ПВК была створаная пад крылом расійскай ваеннай разведкі.
вс