Беларуская Служба

Сёння на Варшаўскім міжнародным кінафестывалі - прэм'ера фільма «Буча»

17.10.2024 10:10
Як кажа рэжысёр Станіслаў Ціўноў, для яго гонар, што фільм упершыню будзе паказаны ў Польшчы.
.
.wff.pl

Сёння адбудзецца сусветная прэм'ера мастацкага фільма «Буча». Украінскі фільм, які распавядае пра расійскія ваенныя злачынствы ў Кіеўскай вобласці, прымае ўдзел у 40-м Варшаўскім міжнародным кінафестывалі.

Як кажа рэжысёр Станіслаў Ціўноў, для яго гонар, што фільм упершыню будзе паказаны ў Польшчы:

- Мы вельмі хочам паказаць гэты фільм у Варшаве, у Польшчы. Гаворка ідзе пра падтрымку Польшчы, у нас у фільме таксама польскі актор. Калі акцёр і рэжысёр добра разумеюць адзін аднаго, гэта дае яшчэ лепшы вынік. Таму чакаем усіх! Як кажуць жыхары Бучы, гэты фільм павінен убачыць кожны.

Фільм з Цэзарыем Лукашэвічам у галоўнай ролі заснаваны на рэальнай гісторыі грамадзяніна Казахстана Канстанціна Гудаўскаса. Ён ратаваў мірных жыхароў гарадоў пад Кіевам, захопленых расіянамі ў першы месяц поўнамаштабнага ўварвання.

Валанцёр прызнаецца, што ніколі б не падумаў, што стане сведкам такіх трагічных падзей:

- Гэтая нянавісць да людзей толькі таму, што яны іншага паходжання, размаўляюць на іншай мове і маюць іншыя погляды... Я не мог уявіць, што тое, што адбываецца цяпер ва Украіне, можа адбыцца ў ХХІ стагоддзі. Але Расія жыве ў сваім сярэднявеччы. Я маю на ўвазе спосаб мыслення. Яна не адмовіцца ад гэтага.

Прэм'ерны паказ фільма «Бучы» адбудзецца сёння ў 20:30 у Кінатэцы ў Варшаве.

ав