Беларуская Служба

У Польшчы створаць адмысловыя падраздзяленні для аховы польска-беларускай мяжы (ФОТА)

17.10.2024 13:16
Праз некалькі тыдняў пачнецца набор у новыя падраздзяленні Памежнай службы, прызначаныя непасрэдна для аховы ўсходняй мяжы.
-       -
Прэс-канферэнцыя на тэму мадэрнізацыі ахоўнай сістэмы на польска-беларускай мяжы PAP/Artur Reszko

Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Чэслаў Мрочэк падчас прэс-канферэнцыі ў Немірове на польска-беларускай мяжы. Ён нагадаў, што папраўкай у Закон аб органах Памежнай службы ўведзена магчымасць службы па кантракце. На яго базе плануецца пабудаваць спецпадраздзяленні:

- Набор ў гэтыя падраздзяленні пачнецца ўжо праз некалькі тыдняў. Пасля курсы. У палове будучага году тут, на мяжы, у нас будуць новыя, адмыслова створаныя адзінкі Памежнай службы для непасрэднай і фізічнай аховы мяжы. Усё для таго, каб спыніць міграцыйны шлях, арганізаваны злачыннымі групамі пры падтрымцы беларускіх і расійскіх служб. Я веру, што мы зможам гэта зрабіць.

Намеснік міністра таксама распавёў пра мадэрнізацыю плоту на мяжы:

- Мы будуем сістэму кантролю на рачных адрэзках польска-беларускай мяжы. Праз некалькі тыдняў працэс будовы і мадэрнізацыі будзе завершаны. Вясной будучага году будзе абсталяваны адрэзак на Бузе. Гэта завершыць цэлы працэс узмацнення мяжы.

За мінулыя суткі Памежная служба зафіксавала амаль 60 спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу.

ав


Плот на польска-беларускай мяжы 
Плот на польска-беларускай мяжы 
Плот на польска-беларускай мяжы 
Плот на польска-беларускай мяжы Плот на польска-беларускай мяжы