Беларуская Служба

Міністр па пытаннях роўнасці: Праекты законаў аб грамадзянскіх партнёрствах вынесены на кансультацыю

18.10.2024 16:15
У Польшчы яшчэ ніколі не было заканадаўчага працэсу па гэтым пытанні.
Katarzyna Kotula
Katarzyna KotulaPiotr Podlewski/ Polskie Radio

Праекты законаў аб зарэгістраваных грамадзянскіх партнёрствах вынесены на грамадскае і міжведамаснае абмеркаванне. Гутарка ідзе найперш пра аднаполавыя пары. Пра гэта паведаміла міністр па пытаннях роўнасці Катажына Катуля.

Праект акта і нарматыўна-прававых палажэнняў, якія яго ўкараняюць, накіраваны ў Цэнтр заканадаўства ўрада. Як падкрэсліла на платформе X міністр Катуля, у Польшчы яшчэ не было заканадаўчага працэсу на гэты конт.

«Гэта новая глава ў доўгім маршы за роўнасць, які, дзякуючы шматгадовай працы шматлікіх ЛГБТ-арганізацый і грамадзянскай супольнасці, прывёў нас да гэтага гістарычнага моманту. Дзякуй усім за падтрымку!» - напісала міністр Катажына Катуля.

IAR/яс