Беларуская Служба

«Наша зямля — нашыя законы», міністр абароны Польшчы спадзяецца, што прыпыненне права на прытулак зменіць сітуацыю на мяжы

18.10.2024 18:36
Кіраўнік Мінабароны Польшчы выступае за прыпыненне права на прытулак.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z YT/strazgraniczna.pl/

Уладзіслаў Касіняк-Камыш, кіраўнік Мінабароны Польшчы, заявіў у Брусэлі, што прыпыненне права на прытулак дазволіць больш эфектыўна абараняць усходнюю мяжу, якая знаходзіцца пад міграцыйным ціскам з боку Расіі і Беларусі.

— Сігнал, які пайшоў пасля распаўсюду інфармацыі, што «Наша зямля — нашыя законы», «Польшча будзе эфектыўна ахоўваць свае межы» зменіць гэты падыход, я спадзяюся, у тых краінах, адкуль паходзяць людзі, якія нелегальна пераходзяць мяжу. Калі будзе інфармацыя, што не зможаш гэта зрабіць, і як рэжым Пуціна і Лукашэнкі вышле на мяжу, і будзеш спрабаваць нелегальна перайсці мяжу, гэта не атрымаецца. Будзе ўсё заблакавана, — заявіў віцэ-прэм’ер Польшчы.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш дадаў, што PSL падтрымае ўсе законы, якія рэалізуюць новую міграцыйную стратэгію дзяржавы.

Яе элементам з'яўляецца часовае і тэрытарыяльнае прыпыненне дзеяння закона для асоб, якія спрабуюць незаконна перасекчы мяжу з Беларуссю. Але ва ўрадавай кааліцыі на гэты конт няма адзінства, бо левае крыло заявіла, што не падтрымае гэтыя законапраекты.

IAR/вх