Беларуская Служба

За арганізацыю незаконнай міграцыі Памежная служба затрымала 11 чалавек. Сярод іх - беларус

24.10.2024 08:18
Затрыманыя арганізоўвалі перапраўку мігрантаў з Расіі і Беларусі ў краіны Заходняй Еўропы. Часова арыштаваныя 6 чалавек.
Польская Памежная службаtwitter.com/Straz_Graniczna

Сярод затрыманых грамадзяне Украіны, Беларусі, Расіі і Польшчы. У Польшчы шукалі кур'ераў, якія перапраўлялі нелегальных мігрантаў з памежнай з Беларуссю зоны да мяжы з Германіяй. Адзін з затрыманых, грамадзянін Расіі, трымаў у Польшчы фірму па пракаце аўтамабіляў. Гэтая дзейнасць была толькі прыкрыццём для таго, каб набраць кур'ераў і даць ім аўтамабілі для перавозкі нелегальных мігрантаў.

Затрыманым прад'явілі абвінавачанне ў арганізацыі незаконнага перасячэння польскай мяжы іншымі асобамі. У дачыненні да шасці падазраваных суды абралі часовы арышт. Затрыманні прайшлі па ўсёй краіне. Супрацоўнікі Памежнай службы абследавалі 11 аб'ектаў і некалькі аўтамабіляў, якімі карысталіся затрыманыя. Яны забралі камп’ютары, дакументы і 80 тысяч злотых наяўнымі.

Акцыю правёў Падляшскі аддзел Памежнай службы. У ім прынялі ўдзел каля 120 функцыянераў Памежнай службы і прадстаўнікоў Еўрапола. З пачатку года супрацоўнікі Падляшскага аддзела Памежнай службы затрымалі 321 арганізатара нелегальнай міграцыі. 66 чалавек змешчаны пад варту часовага ўтрымання.

ав