Захаванне памяці пра польска-габрэйскую гісторыю і фармаванне ўзаемаразумення і павагі – такія галоўныя задачы дзейнасці людзей, намінаваных на прэмію POLIN. Прэмію ўручаць сёння ў дзясяты раз, у гадавіну адкрыцця першай сталай экспазіцыі ў Музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN.
Меркаваннем кіраўніка конкурсу Радаслава Вуйціка (Radosław Wójcik), гэта выключная дата, таму і сёння, падчас фіналу конкурсу ўзнагародзяць выключных грамадскіх актывістаў.
- Тое, што мы робім кожны дзень, паказваючы пастаянную экспазіцыю, робяць мясцовыя грамадскія актывісты ў сваіх малых і вялікіх гарадах, таму што яны таксама абараняюць і аднаўляюць памяць пра гісторыю польскіх габрэяў, і іх праца вельмі важная. Гэта трэба цаніць, за гэта трэба ўзнагароджваць і, перш за ўсё, гэта трэба паказваць, каб іншыя людзі маглі далучыцца да іх і натхніцца іх дзейнасцю.
Журы конкурсу адабрала семярых фіналістаў, з якіх будзе абраны лаўрэат прэміі POLIN. Гэта Гражына Барвінэк з Хэнцінаў, Караліна Панц з Новага Таргу, Дарыюш Собчык з Апатова. Сярод намінантаў таксама Эва Тэлежыньска-Савіцка і Томаш Савіцкі, якія жывуць у Варшаве, але іх дзейнасць датычыць Трэблінкі, аднаўлення памяці ахвяр гэтага нямецкага канцлагера.
У групу намінантаў увайшлі таксама Эва Врочыньска з Тыкоціна, Беата Лучак з Варты і Ірэна Фрэнч з Цешына. Фінал конкурсу музею POLIN пачнецца ў 20.00 і будзе транслявацца ў сацыяльных сетках установы.
IAR/нг