Беларуская Служба

Міністр юстыцыі падаў у суд на былога прэм’ера з-за трагедыі на польска-беларускай мяжы

28.10.2024 15:31
Пазоў тычыцца падзей, якія адбыліся на мяжы траўня і чэрвеня.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: DarSzach/ Shutterstock

Міністр юстыцыі Адам Боднар падаў у суд на былога прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага. Гаворка ідзе пра заяву, у якой экс-прэм'ер абвінаваціў міністра ў нажавым раненні польскага салдата на польска-беларускай мяжы.

Адам Боднар патрабуе выбачэнняў і выплаты 10 000 злотых у карысць дабрачыннай арганізацыі Вялікі аркестр святочнай дапамогі. «Гэта было парушэнне межаў сумленнай грамадскай дыскусіі», — заявіў міністр. І дадаў, што былы прэм'ер павінен асцярожней падбіраць словы.

Пазоў тычыцца падзей, якія адбыліся на мяжы траўня і чэрвеня. Былы прэм'ер-міністр склікаў прэс-канферэнцыю пасля гібелі польскага салдата, параненага нажом нелегальным мігрантам, які хацеў прарвацца праз шлагбаум на польскай мяжы. Матэвуш Маравецкі сказаў тады, між іншым, што рукі Адама Боднара ў крыві.

IAR/нг