Спецыяльная Камісія ўраду Польшчы па пытаннях расследавання ўплыву спецслужб Беларусі і Расіі на ўнутраную бяспеку краіны закончыла сваю працу. Камісія займалася беларускім і расійскім уплывам на польскую палітыку ў 2004-2024 гадах. Вынікі яе працы сёння былі агучаныя на закрытым паседжанні ўраду Польшчы, а заўтра будуць прадстаўленыя грамадскай думцы.
Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Цэзары Томчык звяртае, у прыватнасці, увагу на тое, што падазроныя расіяне спрабавалі патрапіць у акружэнне высокапастаўленага палітыка папярэдняга ўраду Антонія Мацярэвіча.
- Напрыклад, падазроны расіянін сустракаецца з Антоніем Мацярэвічам, а потым уцякае з Польшчы праз мяжу з Калінінградскай вобласцю. Пра гэта ведаюць спецслужбы, ведае тагачасны міністр абароны, але не прадпрымаюць ніякіх крокаў. Гэта толькі адзін з прыкладаў, якія будуць у справаздачы камісіі. Яна займалася, у прыватнасці, тым, ці палітыкі адпаведна рэагавалі і ці ўвогуле рэагавалі на сігналы, якія высылалі польскія спецслужбы. На згаданым прыкладзе магу сказаць, што дзяржаўныя органы працавалі не так, як павінны.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск справаздачу камісіі атрымаў у жніўні.
вс