У Польшчы напярэдадні дня памінання памерлых 1 лістапада пройдзе паліцэйская аперацыя «Зніч». Шматлікія палякі на 1 лістапада накіроўваюцца на сямейныя магілы ў розныя куткі краіны. У сувязі з ростам інтэнсіўнасці дарожнага руху супрацоўнікі паліцыі з чацвярга ўзмоцняць праверкі транспартных сродкаў і кіроўцаў, перш за ўсё на прадмет спажывання алкаголю.
Акрамя таго, будзе павялічаная колькасць паліцэйскіх патрулёў на могілках і ў іх раёне.
Аперацыя «Зніч» працягнецца да нядзелі, 3 лістапада.
У мінулым годзе падчас такіх жа мерапрыемстваў паліцыя затрымала больш за 1 тыс. 260 чалавек, якія кіравалі аўтамабілямі пад уплывам алкаголю.