Беларуская Служба

Больш за палову палякаў – прыхільнікі грамадзянскіх саюзаў, у тым ліку аднаполых

29.10.2024 19:24
Грамадзянскае партнёрства - прызнаны некаторымі дзяржавамі сацыяльна-юрыдычны інстытут, у якім могуць быць узаконеныя адносіны двух людзей, якія не жадаюць або не маюць магчымасці па законе зарэгістраваць шлюб.
Аднаполая паракрыніца: pixabay.com

54,3% жыхароў Польшчы з’яўляюцца прыхільнікамі ўвядзення ў заканадаўчую базу статусу грамадзянскага партнёрства, у тым ліку аднаполага. Гэтыя статыстычныя дадзеныя вынікаюць з сацыялагічнага апытання, праведзенага кампаніяй United Surveys by IBRiS па замове рэдакцый выдання Dziennik Gazeta Prawna i радыё RMF FM. 

Супраць увядзення ў Польшчы інстытуту грамадзянскага партнёрства выступаюць 41,9% жыхароў краіны. 3,8% рэспандэнтаў не змаглі выказаць свайго меркавання па згаданаму пытанню.   

Сярод палітычных прыхільнікаў актуальнай польскай лева-цэнтрысцка-народнай урадавай кааліцыі ідэя грамадзянскага партнёрства падтрымліваецца ажно 94,1% рэспандэнтаў. У сваю чаргу 84,2% праціўнікаў сённяшняга ўраду Польшчы выступаюць супраць партнёрскіх саюзаў. 

Грамадзянскае партнёрства (таксама грамадзянскі саюз альбо партнёрскі саюз) - прызнаны некаторымі дзяржавамі сацыяльна-юрыдычны інстытут, у якім могуць быць узаконеныя адносіны двух людзей, якія не жадаюць або не маюць магчымасці па законе зарэгістраваць шлюб.

Як правіла, такая магчымасць даецца аднаполым парам, аднак у многіх краінах разнаполыя пары таксама могуць зарэгістраваць свае адносіны падобным чынам. Канкрэтная тэрміналогія для абазначэння такіх саюзаў адрозніваецца ў розных дзяржавах. Неаднолькавыя таксама і юрыдычныя наступствы іх заключэння.   

вс