Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі ў Сенаце выступіў з прамовай адносна палітыкі Польшчы ў дачыненні да польскай дыяспары.
Радаслаў Сікорскі адзначыў, што асаблівы клопат выклікае сітуацыя суайчыннікаў на ўсход ад польскай мяжы. Міністр падкрэсліў, што для іх падтрымка з боку польскіх арганізацый, часта з'яўляецца адзінай крыніцай утрымання.
— Гуманітарныя дзеянні, як лячэнне і рэабілітацыя людзей сталага ўзросту і дапамога прадуктамі харчавання будуць пашырацца. Падтрымку з боку польскай дзяржавы атрымаюць праекты, якія на мэце ставяць актывізацыю пенсіянераў. Задачай ведамства вызначаны палітычныя захады, скіраваныя на тое, каб нашых суайчыннікі, у прыватнасці ў Расіі і Беларусі, нягледзячы на перашкоды аўтарытарных уладаў гэтых краін, у тым ліку рэпрэсіі, маглі зберагчы сваю нацыянальную тоеснасць. Шматлікімі шляхамі мы дамагаемся вызвалення нашых суайчыннікаў з турмаў рэжыму Лукашэнкі, найперш Анджэя Пачобута, якому на фальсіфікаваным судзе прысудзілі 8 гадоў калоніі.
Радаслаў Сікорскі гаварыў таксама пра рэпатрыяцыі з Расіі і Беларусі ды аб планаваных зменах выдачы "Карты Паляка". Больш дакладную інфармацыю шукайце на нашым сайце.
яс