Сёння муніцыпальная паліцыя ў Польшчы пачынае акцыю «Гіена». Толькі ў Варшаве за бяспекай у наваколлі могілак будзе сачыць амаль пяць тысяч функцыянераў. Напярэдадні Дня Усіх Святых асабліва актывізуюцца злaдзеі, перасцерагае старэйшы інспектар Ежы Ябрашка(Jerzy Jabraszko) з Варшаўскай муніцыпальнай паліцыі:
- З магілаў крадуць свечкі, букеты, кветкі. Таксама магчымыя акты спусташэння і апаганьвання надмагільных помнікаў.
Менавіта таму функцыянеры муніцыпальнай паліцыі будуць патруляваць сталічныя могілкі круглыя суткі. Таксама варта старанна ахоўваць свае рэчы, бо натоўп на могілках - гэта нагода для кішэнных зладзеяў.
Нагадваем, рабаванне магілаў караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 8 гадоў.
IAR/аз