Беларуская Служба

Польскія ўлады плануюць змагацца фрык-бойкамі

31.10.2024 18:01
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што хоць ён і не выступае за цэнзуру, то дзяцей неабходна абараняць ад жорсткага і вульгарнага зместу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Valentin Tikhonov/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі ўрад мае намер заняцца фрык-бойкамі (англ. freak show fight), у якіх бяруць удзел людзі, якія звычайна не займаюцца адзінаборствамі. Гэта зоркі, ютуберы і ўплывовыя асобы. Мерапрыемствы маюць больш забаўляльны, чым спартыўны характар. Справа не пазбаўленая значэння – грошы, якія звязаныя з такімі мерапрыемствамі.

Падчас прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Дональд Туск выказаў занепакоенасць уплывам такіх фрык-шоў на маладую аўдыторыю. Ён параўнаў негатыўны ўплыў гэтых мерапрыемстваў са шкодным уздзеяннем парнаграфіі і выказаў здагадку, што могуць быць неабходныя правілы для абмежавання доступу дзяцей да такога кантэнту.

Старшыня Камісіі па справах дзяцей і моладзі Моніка Роса(Monika Rosa) з «Грамадзянскай кааліцыі», занепакоенa папулярнасцю, якой згаданыя мерапрыемствы, карыстаюцца сярод маладых людзей:

- Там выступаюць асобы вядомыя ў інтэрнэце і сацсетках сваімі паталагічнымі паводзінамі. На сваіх каналах яны публікуюць кантэнт, які парушае грамадскія нормы; прасоўваюць розныя стымулятары і парнаграфію, здзек і гвалт.

Каментатары звяртаюць увагу на фінансавы аспект фрык-боек. У сярэднім іх удзельнікі зарабляюць, як мінімум, па 100 тысяч злотых за бой.

IAR/аз