Штогод з 1 лістапада ў Славакіі ўводзіцца забарона на прагулкі па высакагорных сцежках. Згодна з правіламі мясцовага нацыянальнага парку, у гэты перыяд толькі члены альпінісцкіх арганізацый могуць займацца паходамі і ўзыходзіць на вяршыні паўднёвага боку Татр.
Закрыццё высакагорных сцежак у славацкай частцы Татраў азначае, што ўсе турыстычныя памежныя пераходы таксама зачыненыя, таму турысты з польскага боку гор не могуць спусціцца на славацкі бок.
Акрамя вяршыні Рысы, гэта пераправы Каспровы Верх – Суха Пшэленч, Валовец, Гжэсь, Раконь і Бабравецкая Пшэленч (Kasprowy Wierch – Sucha Przełęcz, Wołowec, Grześ, Rakoń, Bobrowiecka Przełęcz).
У Высокіх, Заходніх і Белянскіх Татрах закрыта 230 км маркіраваных пешаходных маршрутаў. З польскага боку ўсе турыстычныя маршруты адкрытыя круглы год.
PAP/вх