Беларуская Служба

2 лістапада – дзень малітвы і памінання продкаў

02.11.2024 10:01
На «Павонзках» у Варшаве валянцёры працягваюць збіраць ахвяраванні на рамонт гістарычных надмагілляў.
Збору ахвяраванняў на рамонт гістарычных надмагілляў на «Павонзках» PAP/Paweł Supernak

2 лістапада - Дзень задушны. У гэты дзень Каталіцкі касцёл адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў. Нагадваем, у Беларусі 2 лістапада адзначаюцца Дзяды - старадаўняе народна-рэлігійнае свята памінання продкаў. У гэты дзень вернікі наведваюць магілы продкаў і памінаюць іх.

З гэтай нагоды на старых могілках «Павонзкі» ў Варшаве праходзіць другі дзень збору ахвяраванняў на рамонт гістарычных надмагілляў. У 50-й акцыі прымаюць удзел валанцёры, у тым ліку вядомыя асобы са свету мастацтва, СМІ і палітыкі.



Грамадскі Камітэт па догляду за старымі могілкамі «Павонзкі» арганізаваў таксама анлайн-збор. Упершыню акцыя прайшла ў 1974 годзе, а ейным ініцыятарам быў Ежы Вальдарф - публіцыст, музычны крытык і грамадскі дзеяч.

Сёлета арганізатары збору плануюць аднавіць яшчэ дзесяць надмагілляў, кажа старшыня камітэта Марцін Свянціцкі (Marcin Święcićki).

- Калі ўдасца сабраць больш сродкаў, то пастараемся аднавіць больш. Сёлета мы аднавілі 14 надмагілляў і 20 магілаў на алеі Заслужаных.

Дзякуючы дзейнасці камітэта на сёння ўдалося аднавіць больш за 1 700 гістарычных надмагілляў.

Старым «Павонзкам» больш за 230 гадоў. Тут пахаваны, між іншым, Уладзіслаў Рэймонт, Леапольд Стаф, Ян Кепура, Баляслаў Лесьмян, Каліна Ендрусік, Тадэвуш Налепа і Кшыштаф Кесьлоўскі.

IAR/аз

Што нельга рабіць на могілках у Польшчы? Вы можаце здзівіцца

01.11.2024 13:00
Пра гэта варта памятаць, асабліва калі на некропаль едуць беларусы, якія прывыклі да крыху іншай традыцыі.