Папярэднія вынікі паказваюць на перамогу кандыдата ад рэспубліканцаў Дональда Трампа. Анджэй Галіцкі падкрэсліў, што Польшча можа быць мостам для пагаднення ў палітычных і ваенных пытаннях паміж Еўрасаюзам і ЗША.
У інтэрв'ю Польскаму радыё 24 еўрадэпутат распавёў пра ролю ЗША ў пабудове бяспекі ў Еўропе.
– У нас вельмі вялікі ўдзел амерыканцаў у гарантаванні нашай бяспекі. 12 тысяч амерыканскіх салдат на нашай тэрыторыі. Трамп непрадказальны і можа мець уласны погляд у гэтай справе ды намеры па абмежаванні дадзенай актыўнасці. Мы павінны самі сабе дапамагчы ў пытаннях бяспекі. На гэта патрэбныя вялізарныя сродкі. Мы мусім перагледзець прыярытэты нашага вялікага супольнага бюджэту.
Анджэй Галіцкі падкрэсліў, што выступае не за пабудову агульнай арміі Еўрасаюзу, а за больш цеснае супрацоўніцтва ў вытворчасці зброі і амуніцыі, а таксама за падвышэнне баяздольнасці еўрапейскіх узброеных сілаў.
ПР/юл