Падчас пасяджэння Сейму дэпутаты абмяркуюць, у прыватнасці, праект паправак у бюджэт на гэты год. Міністры павялічылі дэфіцыт на 56,3 мільярда злотых. Агулам дэфіцыт за гэты год складзе 240,3 мільярда злотых. Мінфін тлумачыць неабходнасць увесці змены ў бюджэце ўдакладненнем прагнозу даходаў і, адпаведна, змяненнем памеру дэфіцыту, вызначанага ў законе аб бюджэце на 2024 год. Карэкціроўка дазволіць перадаць мясцовым муніцыпальным уладам дадатковыя фінансавыя сродкі ў памеры 10 мільярдаў злотых.
Таксама запланавана першае чытанне дэпутацкага законапраекта аб унясенні змяненняў у Закон аб непрацоўных днях з улікам таго, што 24 снежня будзе свабодным ад працы днём.
Дэпутаты таксама будуць галасаваць над законапраектам, які часткова дэкрыміналізуе дапамогу ў правядзенні абортаў. Таксама адбудзецца трэцяе чытанне ўрадавага законапраекта "Аб грамадзянскай абароне". Прадугледжваецца, у тым ліку, што кожны год на гэтыя мэты будзе прызначацца не менш за 0,3% ВУП. Інфармаваннем грамадства аб пагрозах і вайне будзе займацца Дзяржаўны цэнтр бяспекі.
Увечары (19.00) Сейм намераны заслухаць урадавую інфармацыю аб справаздачы каманды экспертаў Міністэрства нацыянальнай абароны аб дзейнасці Смаленскай падкамісіі.
IAR/нг