Па традыцыі, у доўгія выхадныя паліцыя будзе ладзіць акцыі праверкі на дарогах. Па словах намесніка камандзіра мазавецкай паліцыі інспектара Паўла Гербуся (Paweł Herbuś), на дарогах будзе больш патрулёў.
- Мы плануем больш актыўнае прыцягненне да працы супрацоўнікаў, асабліва ДАІ і прафілактычнай аховы, таму што працяглыя выхадныя - гэта не толькі бяспека на дарогах, але і бяспека ў шырокім разуменні, у тым ліку жыллёвая і грамадская. Мы пастараемся, каб жыхары былі бяспечныя ва ўсіх аспектах.
Па выніках дарожных праверак мінулых выхадных на Мазовіі было затрымана 46 нецвярозых кіроўцаў. Гэта на сорак шэсць зашмат, усіх кіроўцаў, аматараў выпіць немагчыма злавіць, але, як кажа паліцэйскі, хацелася б, каб з кожнымі выхаднымі гэтая лічба была ўсё меншай.
Мазавецкія ўлады выдзелілі на працу паліцэйскіх з мазавецкага гарнізона амаль 700 тысяч злотых дадатковых сродкаў. Дзякуючы гэтай падтрымцы на дарогах будзе больш бяспечна. Грошы пойдуць на набыццё, між іншым, алкатэстэраў для паліцэйскіх участкаў у Астралэнцы, Радаме, Плоцку, Белабжэгах, Груйцы і Сакалове-Падляскім.
IAR/нг