Беларуская Служба

Адбудуцца праймерыз, на якіх абяруць кандыдата ў прэзідэнты ад Грамадзянскай кааліцыі

09.11.2024 12:15
Мэр Варшавы будзе змагацца з міністрам МЗС Польшчы.
Radosław Sikorski, Rafał Trzaskowski.
Radosław Sikorski, Rafał Trzaskowski. Fot. PAP/Tomasz Gzell

Адбудуцца праймерыз у Грамадзянскай кааліцыі (KO – Koalicja Obywatelska), на якіх будзе абраны кандыдат ад партыі ў прэзідэнты, паведаміў прэм'ер-міністр Дональд Туск.

Гэта таксама вынік папярэдніх заяваў і паведамленняў у сацыяльных сетках палітыкаў Грамадзянскай кааліцыі, якія ўдзельнічалі ў ранішняй Нацыянальнай радзе Грамадзянскай платформы.

Рафал Тшаскоўскі (мэр Варшавы) і Радаслаў Сікорскі (міністр МЗС) будуць балатавацца на праймерыз.

Кандыдат Грамадзянскай кааліцыі прадставіць сваю перадвыбарчую праграму 7 снежня.

Дональд Туск заявіў, што найбольш імаверная дата праймерыз у электронным выглядзе — 23 лістапада.

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі звярнуўся з просьбай аб арганізацыі першасных выбараў — праймерыз.

Падчас прэс-канферэнцыі ён сказаў, што праймерыз  дадуць моцны мандат кандыдату ў прэзідэнты ад Грамадзянскай кааліцыі і гэта будзе доказам унутранай дэмакратычнасці ў партыі. Ён падкрэсліў, што «галоўным супернікам застаецца ПіС і будучы кандыдат ад гэтай партыі».

Радаслаў Сікорскі прасіў аб падтрымцы сваёй кандыдатуры на сайце X.

«Прэзідэнцкія выбары будуць датычыцца бяспекі Польшчы. Праймерыз павінен выбраць кандыдата, які будзе эфектыўны ў гэты няпэўны час», — напісаў міністр замежных спраў.

Эксперт: Праймерыз прыцягваюць увагу СМІ, фарміруюць профіль кандыдата

Першасныя выбары прыцягваюць увагу СМІ, фарміруюць профіль кандыдата і прыцягваюць членаў партыі, заявіў палітолаг Альгерд Анусевіч (Olgierd Anusewicz) з Варшаўскага ўніверсітэта. Ён дадаў, што іх арганізацыя таксама звязана з рызыкай: яны не ўлічваюць галасы тых, хто не вызначыўся ў другім туры выбараў.

Анусевіч нагадаў, што першыя праймерыз у «Грамадзянскай платформе» прайшлі ў 2010 годзе.

«Тады яны мелі абсалютны поспех. Перш за ўсё таму, што ў той час «Грамадзянская плятформа» абсалютна дамінавала ў медыяпрасторы. Большасць навінаў пачыналася з паведамленняў пра тое, што адбываецца ў пэўны момант падчас праймэрыз. У палітычным маркетынг мы называем гэты механізм усталяваннем парадку дня», — сказаў палітолаг.

На думку эксперта, калі б «Права і справядлівасць» вырашыла правесці датэрміновыя выбары, гэтая ідэя ў «Грамадзянскай кааліцыі», верагодна, не была б рэалізаваная. «Паколькі PiS адмовілася ад першасных выбараў, KO хоча прыцягнуць увагу СМІ і грамадскай думкі», — сказаў ён.

Эксперт дадаў, што арганізацыя першасных выбараў таксама мае на мэце павялічыць заангажаванасць сябраў Грамадзянскай кааліцыі і яе прыхільнікаў і павысіць рэпутацыю кандыдата. «Я бачу тут шмат пераваг», — падкрэсліў ён.

Але правядзенне праймерыз звязана з пэўнымі рызыкамі.

«Галасаванне народа, гэта значыць тых, хто будзе ўдзельнічаць у гэтых праймерыз, неабавязкова ўлічвае тое, як павядзе сябе так званы электарат, што нявызначыўся», — папярэджвае эксперт.

IAR/РАР/вх