Беларуская Служба

Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і іншых ахвяраў рэжыму Лукашэнкі пройдуць у гарадах Польшчы. Расклад

09.11.2024 18:16
Беларускія дыяспары арганізоўваць у сваіх гарадах акцыі на знак памяці забітага Рамана Бандарэнкі і іншых ахвяраў рэжыму Лукашэнкі.
-
Стрыт-арт памяці Рамана Бандарэнкі на вуліцы МінскаTUT.by

У Польшчы акцыі пройдуць у Варшаве, Вроцлаве і Беластоку.

10.11.2024 (нядзеля)

🇵🇱 Варшава, 14:00, Wiertnicza 58, 02-953 Warszawa, каля амбасады Беларусі.

Дэталі акцыі тут.


12.11.2024 (аўторак)

🇵🇱 Беласток, 18:00, skwer Wolnej Białorusi 1, консулят РБ

Дэталі акцыі тут.

🇵🇱 Вроцлаў, Польшча, 19:00, Rynek,Pręgierz

Дэталі акцыі тут.

«Мы ніколі не павінны забыцца на смерць Рамана і іншых ахвяраў рэжыму Лукашоўкі, мы не маем права супакоіцца, пакуль забойцы не будуць пакараныя справядлівым судом», — заклікаюць ініцыятары акцый памяці.

12 лістапада 2020 г. 31-гадовы Раман Бандарэнка, жыхар Мінска, быў забіты толькі з-за таго, што спытаў у незнаёмцаў, чаму яны зразаюць бел-чырвона-беелыя стужкі ў яго двары. Раман Бандарэнка стаў сімвалам грамадзянскай мужнасці і адвагі.

Апошнім яго паведамленнем у сацыяльных сетках былі словы: «Я выходжу».

вх