З нагоды Дня незалежнасці Польшчы 11 лістапада на Рынкавай плошчы Уроцлава адбудзецца гала-канцэрт, на якім выступяць зоркі польскай эстрады.
Імпрэза адбудзецца не толькі з нагоды 106-й гадавіны аднаўлення незалежнасці Польшчы, але і стане выразам салідарнасці з тымі, хто пацярпеў ад нядаўняй паводкі. Дэвіз канцэрта «Мы патрэбны адзін аднаму» падкрэслівае асаблівасць 11 лістапада - дня аб'яднаўшага ўсіх палякаў. Суаўтарка шоу Галіна Пшэбінда запэўнівае, што канцэрт будзе ўнікальнай падзеяй:
— У нас ужо падрыхтаваны трохметровы арол, які будзе лётаць над сцэнай. Хачу, каб падчас яго палёту мы думалі пра нашу краіну, наш герб і наша свята.
У канцэрце возьмуць удзел зоркі польскай эстрады. За музычная суправаджэнне выступаў адказвае аркестр пад кіраўніцтвам Міхала Грота. Уваход на мерапрыемства вольны. Трансляцыя распачнецца аб 20:00 на TVP1 і TVP World.
iar/эж