13 лістапада адкрыецца база супрацьракетнай абароны ў Рэдзікове – паведаміў Polsat News кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Севера.
— Гэта база ВМС ЗША, але яна падпарадкоўваецца камандаванню NATO, Eucom — Еўрапейскаму камандаванню ЗША. Як амерыканская база, яна будзе выконваць задачы трансатлянтычнай абароны, патлумачыў Яцэк Севера.
Амэрыканская супрацьракетная база Aegis Ashore у Рэдзікава будзе ўваходзіць у сістэму супрацьракетнай абароны НАТА.
У адкрыцці базы возьмуць удзел прэзідэнт Анджэй Дуда, прадстаўнікі польскага ўраду, ЗША і НАТО.
ПР/юл