Беларуская Служба

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўсклаў вянкі да помнікаў айцам незалежнасці

11.11.2024 13:01
У абед прэзідэнт у Бельведэрскім палацы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды з нагоды Дня нацыянальнай незалежнасці. 
  .                 .
Святкаванне Дня незалежнасці. Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да помніка маршалу Юзэфу Пілсудскаму ў палацы Бельвэдэр у Варшаве.PAP/Tomasz Gzell

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў вянкі перад помнікамі айцоў незалежнасьці — Вінцэнта Вітаса, Ігнацы Яна Падэрэўскага, Ігнацы Дашыньскага, Рамана Дмоўскага, Войцеха Карфанты і Юзэфа Пілсудзкага.

У абед прэзідэнт у Бельведэрскім палацы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды з нагоды Дня нацыянальнай незалежнасці. 

Кавалерам ордэна Белага Арла стаў між іншым прафесар Рышард Легутка. Ён атрымаў узнагароду з рук прэзідэнта Анджэя Дуды падчас цырымоніі ў Бельведэры ў Дзень нацыянальнай незалежнасці.

Ордэн Белага Арла — найстарэйшая і вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Польшча, якая ўручаецца за выдатныя грамадзянскія і вайсковыя заслугі перад Рэспублікай Польшчай як у мірны, так і ў ваенны час. Яе ўручаюць найбольш выбітным палякам і найвышэйшым прадстаўнікам замежных краін.

Пасля ўручэння ўзнагарод прэзідэнт узяў удзел у імшы за Радзіму і ва ўрачыстай варце перад Магілай невядомага салдата.

ПР/юл