Беларуская Служба

Вялікі штраф і балы атрымаў кіроўца каменданта паліцыі

12.11.2024 16:18
Штраф 1520 злотых (350 еўра) і 12 штрафных балаў (за 24 балы ў Польшчы забіраюць правы) дала дарожная інспекцыя кіроўцы Галоўнага каменданта паліцыі Польшчы.
.
.gov.pl

Штраф у памеры 1520 злотых і 12 штрафных балаў атрымаў кіроўца каменданта паліцыі, які не прыстасаваў хуткасць да дарожных умоў і ўчыніў аварыю. Камендатура паліцыі ў горадзе Тарноўске Гуры скончыла мерапрыемствы па гэтай справе.

Раней справу вяла Глівіцкая пракуратура і пастанавіла яе спыніць.

Дарожнае здарэнне адбылося ў верасні гэтага года, калі Галоўны камендант накіроўваўся ў раён пацярпелы ад паводкі на поўдні Польшчы.

Кіроўца не прыстасаваў хуткасць і страціў кантроль над аўтамабілем — хутчэй за ўсё, трапіўшы ў вялікую лужыну, пасля чаго ў лабавым сутыкненні машына ўдарыла аб бетонныя агароджы, у выніку чаго аўтамабіль некалькі разоў перакуліўся.

Пасажыры атрымалі лёгкія траўмы.

IAR/яс