Беларуская Служба

Супрацоўнікі Памежнай службы затрымалі восем чалавек, падазраваных у гандлі людзьмі (ВІДЭА)

14.11.2024 11:49
Падазраваныя ў гандлі людзьмі — грамадзяне Калумбіі, Венесуэлы, Гватэмалы і Мексікі.
.
.фота: nadwislanski.strazgraniczna.pl

Прэс-сакратарка камандзіра Надвіслянскага аддзелу Памежнай службы Дагмара Белец паведаміла, што на мінулым тыдні ў Вялікапольскім ваяводстве адбылося затрыманне чатырох грамадзян Польшчы і чатырох грамадзян Украіны.

«Ім прад'яўлена абвінавачанне ў кіраўніцтве і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, якая займалася гандлем людзьмі. Пасля допыту пракурор прыняў да падазраваных меры стрымання ў выглядзе ўзмоцненага маёмаснага закладу да 900 тысяч злотых, а таксама забароны на выезд з краіны і паліцэйскага нагляду», — заявіла пракурор Катажына Цалув-Яшэўска. Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 20 гадоў.

Падазраваныя займаліся гандлем людзьмі і выкарыстаннем для прымусовых работ не менш за 249 замежнікаў — грамадзян Калумбіі, Венесуэлы, Гватэмалы і Мексікі — завербаваных у Паўднёвай Амерыцы і затым дастаўленых у Польшчу.

«Падчас вярбоўкі пацярпелым абяцалі легальную і добра платную працу. Пасля прыбыцця ў Польшчу аказалася, што раней абяцаная ўзнагарода была абцяжараная дадатковымі выдаткамі. Заробкі выплачваліся не непасрэдна пацярпелым, а праз кампаніі, якія перад пераводам спаганялі завышаныя камісійныя. Акрамя таго пацярпелых засялялі ў памяшканні вельмі нізкага ўзроўню», — адзначыла маёр Дагмара Белец.

Іншаземцы займаліся дрэваапрацоўкай, абіўкай і перапрацоўкай агародніны. У некаторых пацярпелых забралі дакументы пад выглядам легалізацыі працы.

ав