Урад Дональда Туска хоча вырабляць больш боепрыпасаў. Таму на сённяшнім пасяджэнні Савета Міністраў будзе разглядацца адпаведны праект. Гэта пастановы, падрыхтаваныя Міністэрствам дзяржаўных актываў (МДА). Праект прадугледжвае дадатковыя сродкі з бюджэту на вытворчасць боепрыпасаў, у тым ліку самых неабходных — калібра 155 мм.
MДA хоча выдзеліць тры мільярды злотых на павелічэнне магутнасцяў польскіх заводаў па вытворчасці боепрыпасаў. Два мільярды з гэтых сродкаў паступяць з бюджэту Міністэрства нацыянальнай абароны. Уся сума будзе пералічана ў Фонд капітальных укладанняў. Кіраваць фондам будзе кіраўніцтва Міністэрства дзяржаўных актываў.
На сённяшнім пасяджэнні ўрад таксама абмяркуе ўнясенне змяненняў у пастанову, якая «дасталася» ад урада Аб'яднаных правых. У сакавіку мінулага года Савет міністраў прыняў асновы доўгатэрміновай праграмы пад назвай «Нацыянальны рэзерв боепрыпасаў». У рамках гэтай праграме павінна быць пабудавана фабрыка па вытворчасці амуніцыі. На павелічэнне запасу боепрыпасаў было прызначана 11 мільярдаў злотых. Большая частка гэтых сродкаў была выдаткавана ў рамках выканаўчага дагавора на закупку боепрыпасаў, заключанага агенцтвам па ўзбраенні ў снежні 2023 года. Кантракт заключаны з канцэрнам PGZ-AMMUNICJA і зараз знаходзіцца ў стадыі рэалізацыі.
Паводле інфармацыі Агенцтва ўзбраенняў, польская армія павінна атрымаць першыя некалькі тысяч адзінак з 300 тысяч замоўленых у гэтым годзе, а наступныя пастаўкі плануюцца паслядоўна ў наступныя месяцы да 2029 года. Кантракт прадугледжвае пастаўку боепрыпасаў калібра 155 мм.
ПР/юл