Беларуская Служба

Associated Press: Швейцарыя спыніла экспарт вайсковай тэхнікі ў Польшчу

23.11.2024 11:11
Расследаванне паказала, што польская кампанія «не выканала сваіх кантрактных абавязацельстваў» перад швейцарскім вытворцам.
Украінскія артылерысты на баявой пазіцыі фота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Як паведамляе амерыканскае агенцтва Associated Press, урад Швайцарыі ў пятніцу забараніў экспарт ваеннай тэхнікі ў Польшчу. Ён абгрунтаваў гэта тым, што нібыта 645 тысяч малакаліберных боепрыпасаў швейцарскай вытворчасці трапілі з Польшчы ва Украіну. Гэта парушэнне швейцарскага заканадаўства.

Улады Берна пачалі расследаванне пасля таго, як у лістападзе мінулага года амерыканскае інфармацыйнае агенцтва Defense One паведаміла, што Украіна атрымала супрацьтанкавыя ракеты вытворчасці SwissP Defense. Іх паставіў польскі імпарцёр UMO.

«Расследаванне паказала, што швейцарскі вытворца і польская кампанія падпісалі дамову аб продажы, у якой гаварылася, што польская кампанія мае права прадаваць швейцарскія боепрыпасы толькі ў Польшчы», — паведамілі агенцтву AP у Дзяржаўным сакратарыяце па эканамічных пытаннях Швейцарыі (SECO).

Як паведамляе AP, расследаванне паказала, што польская кампанія «не выканала сваіх кантрактных абавязацельстваў» перад швейцарскім вытворцам, паколькі боепрыпасы былі адпраўленыя ва Украіну без яго згоды.

Паводле SECO, экспарт польскай кампаніі будзе забаронены, паколькі «рызыка перанакіравання (боепрыпасаў) ва Украіну ацэньваецца як занадта высокая».

Швейцарыя падкрэслівае свой нейтралітэт, а мясцовае заканадаўства забараняе экспарт ваеннай тэхнікі швейцарскай вытворчасці ў краіны, ахопленыя ўзброенымі канфліктамі.

Аднак AP адзначае, што Швейцарыя падтрымала эканамічныя санкцыі Еўрасаюза супраць Расеі. Гэта адбылося пасля ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну 14 лютага 2022 года.

PAP/вх