Беларуская Служба

На борце судна, якое патанулага ў Егіпце, маглі быць двое палякаў – МЗС Польшчы

25.11.2024 15:01
Агулам на борце судна знаходзіліся 45 чалавек, у тым ліку 31 турыст розных нацыянальнасцей.
МЗС Польшчыgov.pl

«На борце турыстычнага судна, якое патанула ў Егіпце, маглі быць двое палякаў», - паведаміў тэлеканалу TVPInfo прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Павел Вроньскі. Агулам на борце знаходзіліся 45 чалавек, у тым ліку 31 турыст розных нацыянальнасцей і 14 членаў экіпажа. На дадзены момант удалося выратаваць каля 20 чалавек. Як дадаў Павел Вроньскі(Paweł Wrońśki), польскі консул у Егіпце знаходзіцца ў кантакце з мясцовымі службамі:

- Мы атрымалі такую інфармацыю, што сярод пасажыраў судна маглі быць дзве асобы з польскім грамадзянствам. Мы не ведаем, што здарылася з імі, ці яны сярод выратаваных і ці гэта сапраўды палякі.

Турыстычным суднам «Sea Story» з Марса-эль-Алам у Хургаду адправілася дайвінг-экспедыцыя. Судна запусціла сігнал трывогі, пасля чаго сувязь з ім была страчана. Ідзе выратавальная аперацыя, у якой задзейнічаны егіпецкія верталёты і караблі.

IAR/TVPInfo/аз