Беларуская Служба

Пачынаецца Міжнародны марафон па пісанні лістоў Amnesty International

26.11.2024 16:01
У рамках сёлетняй акцыі Amnesty International можна падтрымаць таксама Марыю Калеснікаву.
Amnesty International
Amnesty International By The logo may be obtained from Amnesty International., Fair use, https://en.wikipedia.org/w/index.php?curid=58687938

Егіпецкі студэнт Окба Хашада, беларуская актывістка Марыя Калеснікава ці тыктакерка з Анголы Нэт Нахара – між іншым, згаданыя асобы можна падтрымаць, падчас сёлетняга Міжнароднага марафону па пісанні лістоў Amnesty International.

Як кажа Аляксандра Галянт(Aleksandra Galant) з арганізацыі, дзевяць сёлетніх герояў акцыі – гэта дзевяць асобных гісторый:

- Гэта гісторыі з усіх куткоў свету. Напрыклад, юрысты, які ў В’етнаме змагаецца за кліматычную справядлівасць, актывістка, якая змагаецца супраць катаванняў у Турцыі… Поўны спіс герояў сёлетняга марафону пісання лістоў можна знайсці на нашай старонцы.

Марафон па пісанні лістоў - найбуйнейшая ў свеце праваабарончая кампанія. Штогод мільёны людзей па ўсім свеце аб'ядноўваюцца, каб заступіцца за канкрэтных людзей, чые правы парушаюцца, і змяніць іх лёс.

У мінулым годзе ў Польшчы было напісана больш за 180 тысяч лістоў і амаль 6 мільёнаў па ўсім свеце. Марафон па пісанні лістоў Amnesty International працягнецца да 10 снежня.

IAR/аз