Людзі выступілі супраць планаў увесці ў школах новы прадмет — медыцынскае або санітарнае выхаванне.
Суарганізатар пратэсту, прэзідэнт Цэнтру жыцця і сям’і Павел Аздоба сказаў Польскаму радыё, што гэта спроба ўвесці ў школы сексуальную адукацыю, а гэта мусіць быць сферай адказнасці сям'і:
— Гэта ўвядзенне вельмі небяспечнай сексуальнай адукацыі, якая ўплецена шмат у якія каштоўнасныя моманты. І пад выглядам добрай адукацыйнай праграмы, якая мусіць адукоўваць дзяцей у важных справах, будуць уведзеныя тэмы гендару, тэмы з сексуальнай адукацыяй. Як бацькі мы перакананыя, што гэта вельмі небяспечная праграма.
На дэманстрацыю прыйшло шмат бацькоў з дзецьмі. Яны падкрэслівалі, што прыярытэт у выхаванні дзяцей належыць бацькам.
Медыцынская адукацыя будзе ўведзеная ў школьную праграму 1 верасня 2025 года. Яна будзе абавязковай і заменіць факультатыў сямейнага жыцця. Выкладаць новы прадмет будуць вучні 4-8 класаў пачатковай школы. Навучэнцы сярэдняй школы будуць вывучаць яе два гады.
На дэманстрацыі прысутнічалі палітыкі, у тым ліку дэпутаты Гжэгаж Браўн ад Канфедэрацыі і Пшэмыслаў Чарнэк ад ПіС, а таксама будучы кандыдат у прэзідэнты, кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі. Палітыкі размаўлялі з удзельнікамі пратэсту, але арганізатары не далі ім магчымасці выступіць публічна.
Раней з крытыкай ідэй міністэрства адукацыі выступіў епіскапат Польшчы. Біскупы напісалі, што гэтая тэма супярэчыць Канстытуцыі, бо сексуальнае выхаванне дзяцей з’яўляецца абавязкам бацькоў. У Мінадукацыі адказваюць, што такі прадмет патрэбны. Міністр Барбара Навацка сказала, што падчас вывучэння гэтага прадмета маладыя людзі даведаюцца пра псіхічнае і фізічнае здароўе.
IAR/вх