Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы адзначаюць Дзень шахцёраў «Барбурка»

04.12.2024 13:16
«Тое, што ў Польшчы ёсць электрычнасць - заслуга шахцёраў, якія здабываюць вугаль».
    - Barbórka-2024
Афіцыйнае святкаванне Дня шахцёра - Barbórka-2024 праходзіць у БэлхатавеPAP/Marian Zubrzycki

Сёння ў Польшчы адзначаюць Дзень шахцёраў «Барбурка», ад імя святой Барбары патронкі шахцёраў.

Прамысловасць, якая ў канцы 1980-х гадоў у Польшчы здабывала амаль дзвесце мільёнаў тон вугалю ў год, у адпаведнасці з сацыяльнай дамовай будзе ліквідавана да 2049 года.

Як падкрэслівае Ежы Маркоўскі, былы міністр, адказны за горназдабыўную прамысловасць, тое, што ў Польшчы ёсць электрычнасць - заслуга шахцёраў, якія здабываюць вугаль. Ежы Маркоўскі адзначае таксама, што праца шахцёраў патрэбная не ім, бо гэта небяспечная праца, а ўсім іншым, каму патрэбная электрычнасць і хопіць прыпісваць віну шахцёрам за ўсё зло свету.

— Шахцёры цяжка працуюць і іх злуе тое, што на іх ускладаюць адказнасць за смерць ад смогу 100 тыс. чалавек у Польшчы кожны год. Чуюцца абвінавачванні, што электрычнасць дорага каштуе, бо здабыча вугалю абыходзіцца вельмі дорага. А я хачу адзначыць, што кошт вугалю ў агульным кошце электрычнасці складае толькі 18%, астатнія 82% - гэта падаткі, паслугі і іншы сабекошт.

Былы міністр сказаў таксама, што сёння шахцёры чакаюць добрай арганізацыі працы галіны і справядлівай ацэнкі сваёй працы, а не розных ганаровых граматаў і дыпломаў.

IAR/яс