Беларуская Служба

У Польшчы загінуў беларус – на яго з будаўнічага крана ўпала пліта

05.12.2024 07:13
Праверку здарэння праводзіць паліцыя пад наглядам пракуратуры. 
БудоўляMichaelGaida/pixabay.com/CC0 Public Domain

У горадзе Тыхы (Сілезскае ваяводства на поўдні краіны) на будоўлі загінуў 37-гадовы грамадзянін Беларусі. Мужчына працаваў рабочым. Трагічнае здарэнне мела месца днём у сераду, 4 снежня. Паводле паліцыі, на беларуса ўпала пліта апалубкі, якая сарвалася з крана, паведамляе партал noweinfo.pl.

На месца здарэння была выкліканая карэта хуткай дапамогі і верталёт экстраннай медыцынскай авіяцыі. Аднак мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, і загінуў на месцы.

Праверку здарэння праводзіць паліцыя пад наглядам пракуратуры. Аб інцыдэнце паведамлена ў Дзяржаўную інспекцыю працы.

вс

здымак ілюстрацыйны