Беларуская Служба

«Калі мы спыняем гаварыць пра правы чалавека - гэта значыць, што ў нас ёсць праблема»

10.12.2024 09:01
Сёння ў Польшчы адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека і адначасова заканчваецца Варшаўскі тыдзень правоў чалавека.
Элеанора Рузвельт з Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавекаAutorstwa FDR Presidential Library & Museum - https://www.flickr.com/photos/fdrlibrary/27758131387/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=82568079

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека, прымеркаваны да гадавіны абвяшчэння ААН у 1948 годзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Таксама сёння завяршаецца Варшаўскі тыдзень правоў чалавека – мерапрыемства, якое аб’ядноўвае гарадскія ўстановы, школы і няўрадавыя арганізацыі - асабліва тых, якія займаюцца дзецьмі і моладдзю.



Каардынатар Варшаўскага тыдня правоў чалавека, намеснік дырэктара Цэнтра грамадскай камунікацыі Яцэк Вісьніцкі(Jacek Wiśnicki) нагадаў, што прынцыпы, змешчаныя ў Дэкларацыі правоў чалавека, надалей актуальныя:

- Згаданыя правы трэба пастаянна, нанава ўсведамляць, пераасэнсоўваць, адаптаваць да сучаснай рэчаіснасці. Калі мы спыняем гаварыць пра правы чалавека - гэта значыць, што ў нас ёсць праблема.

Сёння, з нагоды Дня правоў чалавека, на сцяне школы ў сталічным раёне Вавер будзе адкрыты мурал, прысвечаны правам дзіцяці.

У рамках сённяшняга свята ў 17.00 адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Упаўнаважанага па правах чалавека імя Паўла Уладкавіца. Мерапрыемства будзе транслявацца на YouTube-kanale і Facebook.

IAR/аз

Атакі на групы меншасцяў моцна залежаць ад мовы палітыкаў — экспертка пра прычыны нянавісці ў грамадстве

09.12.2024 15:47
Расісцкія, ксенафобныя і гамафобныя погляды мусяць разглядацца з пункту дэзінфармацыі. Прыводзім прыклады ксенафобных нападаў на беларусаў у Польшчы.