Беларуская Служба

Польшча займае трэцяе месца ў Еўропе па вытворчасці ёлачных цацак

16.12.2024 17:02
Цікавасць да польскіх ёлачных упрыгожанняў расце не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце.
.
.Foto: .

Хоць Кітай у цяперашні час з'яўляецца найбуйнейшым сусветным экспарцёрам калядных упрыгожанняў, яго прадукцыя часта горшая па якасці. Польскія шарыкі, наадварот, распісаныя ўручную і поўныя дакладных упрыгожанняў, набылі статус «люксавых».

Радаслаў Ярэма, кіраўнік установы «Akcenty» ў Польшчы, кажа, што летась палякі экспартавалі калядных упрыгожанняў больш чым на 68 мільёнаў еўра. Ён дадаў, што гэта робіць іх адным з найбуйнейшых экспарцёраў ёлачных цацак:

- З прааналізаваных намі дадзеных вынікае, што ў 2023 годзе Польшча экспартавала ёлачных цацак на больш як 68 млн еўра. Гэта дало нам высокае трэцяе месца ў Еўропе і пятае ў свеце.

Радаслаў Ярэма дадаў, што цяпер найбуйнейшымі імпарцёрамі навагодніх цацак з'яўляюцца Германія і ЗША:

- Самым вялікім атрымальнікам нашых упрыгожанняў з’яўляецца Германія. У мінулым годзе туды трапіла кожная чацвёртая цацка. На другім месцы знаходзяцца ЗША, а на трэцім – Францыя.

Зрэшты, польскія шарыкі ёсць ва ўсім свеце. Іх таксама можна знайсці ў Аўстрыі, Іспаніі, Расіі і Аўстраліі.

ав