У ноч з 31 снежня на 1 студзеня польскія ратавальнікі выязджалі на выклікі больш за 1400 разоў, з іх 1200 выпадкаў былі звязаныя з пажарамі, больш за 800 узгарананняў былі выкліканы выкарыстаннем феерверкаў, — паведаміў прэс-сакратар Галоўнага каменданта Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Караль Кержкоўскі.
— Гэта на 100 больш, чым у мінулы Новы год. Найбольш распаўсюджанымі інцыдэнтамі сталі загаранне фасадаў будынкаў, смеццевых кантэйнераў, прыпыначных павільёнаў, аўтамабіляў, а таксама ўзгарання сухой травы і хмызнякоў. На шчасце ніхто не пацярпеў, але навагодняя ноч для пажарных выдалася надзвычай насычанай.
Самая вялікая колькасць выклікаў зарэгістравана ў Сілезскім — 220, і ў Мазавецкім ваяводстве, дзе адбылося больш за 200 загаранняў.
эж