Беларуская Служба

Польшча пачынае старшынства ў ЕС з адпраўкі ў Брусель некалькіх тонаў яблыкаў

02.01.2025 08:00
Смачны фрукт, які атаясамліваецца з Польшчай, з’яўляецца фруктовым сімвалам польскага старшынства ў Радзе Еўрасаюза.
ЯблыкіMareefe/pixabay.com/CC0 Public Domain

Груецкі яблык з'яўляецца афіцыйным фруктам-сімвалам польскага старшынства ў Радзе Еўрасаюза. Польшча ўчора ўзяла на сябе гэтую функцыю і будзе арганізоўваць працу краінаў супольнасці цягам бліжэйшага паўгода.



Аказваецца, што яблык не быў першым выбарам чыноўнікаў, якія рыхтавалі польскае старшынства ў ЕС, кажа намесніца міністра па еўрапейскіх справах Магдалена Сабковяк-Чарнэцка(Magdalena Sobkowiak - Czarnecka):

- Нагадваю, , з ліпеня 2011 года, калі Польшча пачала ачольваць ЕС, то фруктам-сімвалам старшынства былі клубніцы. Пазней у нас была праблема, адкуль узяць клубніцы, напрыклад, у студзені. Зараз гэтым сімвалам, з’яўляецца іншых смачны фрукт, які атаясамліваецца з Польшчай. Падчас афіцыйных сустрэчаў мы будзем частаваць нашых гасцей стравамі з яблыкаў, напоямі з яблыкаў. У Брусель таксама адправім некалькі фураў з яблыкамі.

Падчас польскага старшынства ў ЕС нацыянальнай сімволікі будзе больш. Сярод падарункаў для гасцей, якія будуць наведваць Польшчу або ўдзельнічаць у сустрэчах, арганізаваных у Бруселі, напрыклад, духі з водарам, які асацыюецца з Польшчай, настольная гульня, выкананая з польскага дрэва. У сваю чаргу на хустках і гальштуках змешчаныя традыцыйныя народныя ўзоры з розных рэгіёнаў Польшчы.

IAR/аз

«Бяспечная Еўропа!» - гэта лозунг польскага старшынства ў Еўрасаюзе

30.12.2024 11:00
Падчас свайго старшынства ў ЕС, Польшча плануе звяртаць увагу на бяспеку Еўропы ў розных вымярэннях, не толькі ваенным.

Заўтра Польшча пераймае старшынства ў Радзе ЕС

31.12.2024 13:01
Афіцыйная інаўгурацыя польскага старшынства ў Радзе ЕС адбудзецца 3 студзеня ў Варшаве.