Беларуская Служба

Польшча падала чарговую заяўку на сродкі з еўрапейскага Фонду адбудовы

04.01.2025 18:13
Прапанова Польшчы ўключае рэформы, накіраваныя на адпаведнасць навыкаў патрэбам рынку працы, паскарэнне развіцця вадародных тэхналогій і паляпшэнне дзяржаўных службаў занятасці.
Ілюстрацыя Sinonimas/ Shutterstock

Еўракамісія паведаміла ў пятніцу, 3 студзеня, што атрымала запыт Польшчы на ​​7,3 млррд еўра з Нацыянальнага плана адбудовы, у тым ліку 4,2 млрд еўра ў выглядзе грантаў і 3,1 млрд еўра ў выглядзе крэдытаў. Гэта ўжо трэці раз, калі польскі ўрад падаў запыт на сродкі з фонду аднаўлення.

Польшча прэтэндуе на чацвёрты і пяты траншы ў рамках выплат з Фонду адбудовы і развіцця ЕС. Агулам урад Польшчы разлічвае атрымаць дзевяць траншаў. Нягледзячы на ​​тое, што некаторыя краіны-члены ЕС, у тым ліку Польшча, хацелі б падоўжыць перыяд выплаты сродкаў, згодна з дзеючым палажэннем фонду, рэалізацыя праектаў у яго рамках павінна быць завершана да 31 жніўня 2026 года.

Як гаворыцца ў камюніке ЕК, апошняя прапанова Польшчы ўключае рэформы, накіраваныя на адпаведнасць навыкаў патрэбам рынку працы, паскарэнне развіцця вадародных тэхналогій і паляпшэнне дзяржаўных службаў занятасці.

pap/эж