Калі закон аб бюджэце ўступіць у сілу ў цяперашнім выглядзе, прэзідэнт, прэм'ер-міністр і парламентарыі атрымаюць надбаўку ў 5%.
У другой палове снежня мінулага года Сенат прапанаваў амаль 30 паправак у закон аб бюджэце на 2025 год. Цяпер ён вяртаецца на разгляд у Сейм. Згодна з уступным парадкам дня, дэпутаты павінны разгледзець прапановы Сената падчас пасяджэння, запланаванага на 8-10 студзеня.
Згодна з праектам бюджэту, рост заробкаў у наступным годзе складзе 7%, а на 5% павялічыцца базавая велічыня аплаты працы настаўнікаў, бюджэтнікаў, у тым ліку афіцэраў і салдат, работнікаў міністэрстваў, цэнтральных і абласных дзяржаўных ведамстваў.
Згодна з праектам закона аб бюджэце на 2025 год, павышэнне заробкаў датычыцца, у тым ліку: прэзідэнта, спікера Сейма, Сената, прэм'ер-міністра, а таксама міністраў і дэпутатаў.
Старшыні Сейму і Сенату і прэм'ер-міністр летась зараблялі прыкладна 20 тысяч 500 злотых у месяц, пасля падвышэння іх заробак будзе прыкладна 21 тысяча 500 злотых.
У 2024 годзе прэзідэнт Рэспублікі Польшча зарабляў на месяц 25 тысяч злотых. Цяпер яго заробак вырасце прыкладна да 26 тысяч 300 злотых.
Павелічэнне ўзнагароджання ў выніку павышэння базавай велічыні датычыцца таксама міністраў, якія ў 2024 годзе зараблялі каля 17 тысяч 700 злотых. Пасля прыняцця закона аб бюджэце іх аплата складзе 18 600 злотых плюс дабаўкі за стаж працы.
Паводле інфармацыі на сайце Сейму, цяпер дэпутацкі заробак складае больш за 12 тысяч 800 злотых. Пасля павышэння заробак складзе амаль 13 тысяч 500 злотых.
РАР/юл