У сотнях гарадоў Польшчы сёння ладзяць святочныя шэсці з нагоды свята Трох Каралёў. За Іосіфам і цяжарнай Марыяй на асле па вуліцах гарадоў і мястэчак пройдуць маляўнічыя працэсіі з каралямі, прыдворнымі і анёламі.
Працэсіі прыцягваюць шматлікіх жыхароў і гасцей польскіх гарадоў, у іх удзельнічае шмат сем’яў з дзецьмі, а таксама многія самадзейныя акторы. У Варшаве шэсце і калядкі працягнуцца да вечара. Напрыканцы шэсця, пасля сумеснага танцавання паланэза, на Замкавай плошчы пачнецца канцэрт.
Галоўнай тэмай сёлетняй працэсіі стане Пакланенне валадарам у сувязі з абвешчаным Папам рымскім Францішкам Юбілейным годам і тысячагоддзем каранацыі першага караля Польшчы Баляслава Адважнага.
Свята Трох Каралёў (таксама вядомае як Аб'яўленне Госпада або Эпіфанія) адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 6 студзеня і мае глыбокі рэлігійны сэнс у хрысціянскай традыцыі. Гэты дзень звязаны з евангельскай гісторыяй аб вяшчунах, якія прыйшлі пакланіцца немаўляці Езусу. У храмах асвячаюць золата, ладан і мел, якім затым на дзвярах пішуць літары C, M, B - яны азначаюць Christus mansionem benedicat («Ды дабраславіць Хрыстос гэты дом»).
З 2011 года гэты дзень зноў стаў афіцыйным выходным у Польшчы і па ўсёй краіне праходзяць маляўнічыя шэсці. Удзельнікі разыгрываюць сцэнкі, звязаныя з нараджэннем Езуса, спяваюць калядкі.
IAR/нг