Беларуская Служба

Еўрастат: Польшча ўскочыла на 2-е месца з нізкім узроўнем беспрацоўя

07.01.2025 14:23
Польшча перайшла на другое месца ў Еўрасаюзе па нізкім узроўні беспрацоўя. Статыстычная служба Еўрастат апублікавала дадзеныя за лістапад.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Niek Verlaan from Pixabay/CC0

Апошнія дадзеныя сведчаць пра нязначнае паляпшэнне сітуацыі ў Польшчы, дзе беспрацоўнымі былі 541 тысяча чалавек, гэта значыць 3 працэнты грамадзян. Гэта на дзясятую працэнтнага пункта менш, чым у кастрычніку.

Найлепшая сітуацыя ў ЕС у гэтым плане ў Чэхіі, дзе беспрацоўе ў лістападзе склала 2,8 працэнта. Другое месца займала Мальта. Цяпер гэтая краіна дзеліць яго з Польшчай, якая ў папярэднім рэйтынгу была трэцяй пазіцыі. У лістападзе на трэцяе месца заняла Германія з беспрацоўем у 3,4 працэнта. Сярэдні паказчык па ЕС складае 5,9 працэнта.

Найгоршая сітуацыя ва ўсім ЕС у Іспаніі, дзе ў лістападзе было 11,2 працэнта беспрацоўных. Гэта адзіная краіна ў Супольнасці з двухзначным беспрацоўем. У Іспаніі найбольшая колькасць беспрацоўных сярод моладзі да 25 гадоў. У лістападзе беспрацоўнымі былі 26,6 працэнта.

У Польшчы 10,8 працэнта маладых людзей былі беспрацоўнымі. Менш за ўсё такіх людзей у Германіі - 6,4 працэнта. Сярэдні паказчык па ЕС складае 15,3 працэнта.

ПР/юл