Партыйны суд Канфэдэрацыі пастанавіў выключыць Гжэгажа Браўна са спісу сябраў партыі. «Гэта непарыўна звязана са стратай выконваемых функцый, у тым ліку пасады члена рады лідараў», — напісаў у заяве Міхал Урбаняк, кіраўнік прэс-службы Канфедэрацыі.
Рашэнне Канфэдэрацыі з'яўляецца рэакцыяй на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах Гжэгажа Браўна, хоць Канфэдэрацыя вылучыла раней свайго кандыдата — Славаміра Менцэна.
Нацыянальная выбарчая камісія атрымала паведамленне аб стварэнні выбарчай камісіі Гжэгажа Браўна. Камітэт Славаміра Менцэна ўжо зарэгістраваны.
Гжэгаж Браўн у дзень прысягі новага ўрада ў снежні 2023 года пагасіў вогнетушыцелем свечкі, запаленыя на габрэйскае свята Ханука. Інцыдэнт быў асуджаны ўсімі палітычнымі групамі.
Браўн – рэжысёр, сцэнарыст, журналіст і рэпарцёр, працаваў пераважна ў дакументальных, біяграфічных, гістарычных і палітычных жанрах.
Гжэгаж Браўн яшчэ напрыканцы 1980-х быў удзельнікам і адным з арганізатараў студэнцкіх страйкаў ва Вроцлаўскім універсітэце. З-за сваёй апазіцыйнай дзейнасці ён таксама трапляў пад следства Службы бяспекі. Як правы палітык Браўн у папярэднія гады спрабаваў сябе на выбарах у Сенат, балатаваўся ў прэзідэнты Гданьска і ў дэпутаты Еўрапарламента, але без поспеху.
IAR/вх