- Я перакананы, што выйграю гэтыя выбары. Я сапраўдны, у адрозненні ад майго галоўнага канкурэнта, мне не трэба прыкідвацца кімсьці, апранацца, ладзіць разнастайныя паказухі, – заявіў штотыднёвіку «Sieci» Караль Наўроцкі, кандыдат у прэзідэнты, якога падтрымлівае «Права і справядлівасць».
На пытанне, як ён ацэньвае першы перыяд сваёй дзейнасці ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, Наўроцкі сказаў:
- Наперадзе нас чакаюць месяцы працы і намаганняў, шмат паваротаў, напэўна, і цяжкіх момантаў. На гэтым этапе я пакорліва падыходжу да ўсіх прагнозаў. Аднак гэты першы этап, безумоўна, быў пазітыўным. Я ўдзельнічаю ў сотнях сустрэч у вёсках і гарадах па ўсёй Польшчы і бачу, з якім энтузіязмам сустракаюць маю грамадзянскую прапанову адносна Польшчы.
Караль Наўроцкі падкрэсліў, што «стаўкі вялізныя і тут будуць вырашацца не толькі актуальныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя пытанні, але і наша будучыня»:
- Мудрыя палякі ведаюць, што калі мы зараз зробім памылку, то заплацім яшчэ большую цану. Таму я разумею стаўку барацьбы, адчуваю цяжар адказнасці і запэўніваю, што буду рабіць усё каб не падмануць надзеі палякаў. Я сапраўдны, у адрозненні ад майго асноўнага саперніка, мне не трэба кімсьці прыкідвацца.
Падчас інтэрв'ю яго спыталі пра ранейшую заяву адносна Украіны. Наўроцкі заявіў, што не бачыць Украіны ў Ес і НАТА, пакуль «мы не вырашым нашы пытанні», гэта значыць пытанне генацыду на Валыні:
- Я нязменна сцвярджаю, што ў аб’яднанай Еўропе не можа быць сітуацыі, калі хаўруснік не ў стане адказаць за злачынства генацыду, здзейсненае супраць 120 тысяч яго суседзяў. Адсутнасць украінскай волі, каб вырашыць гэтае пытанне, не стаўленне да нас як да партнёра на фоне вялікай дапамогі, якую аказала Польшча, непрымальна для годнасці нашай радзімы. Мы шмат зрабілі і гатовы зрабіць шмат, каб падтрымаць украінцаў у барацьбе з нашым агульным ворагам — Расіяй.
ав