Папулярны брытанскі турыстычны партал TimeOut апублікаваў штогадовы рэйтынг лепшых гарадоў свету. Пры складанні спісу аўтары ўлічвалі якасць і кошт пражывання, культурна-забаўляльную прапанову і інфраструктуру. Аднак рашучы голас мелі больш за 18,5 тысячы чалавек, якія прынялі ўдзел у апытанні. Усяго было вылучана 50 гарадоў – сярод іх Варшава, якая закрывае згаданы спіс.
Сталіцу Польшчы высока ацанілі за «майстэрскае спалучэнне старога і новага» і шматлікія помнікі, дзякуючы якім горад з’яўляецца ўнікальным у параўнанні з іншымі сталіцамі.
«Варшава, па-майстэрску спалучаючы старое з новым, з'яўляецца адным з самых захапляльных еўрапейскіх гарадоў для наведвання. Яе чароўны Стары горад - аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і захапляльны Каралеўскі замак з'яўляюцца сведчаннем устойлівасці і натхняльным прыкладам пасляваеннага аднаўлення», - пішуць аўтары спісу.
Праверце поўны спіс:
- Кейптаўн
- Бангкок
- Нью-Ёрк
- Мельбурн
- Лондан
- Новы Арлеан
- Мексіка
- Порту
- Шанхай
- Капенгаген
- Чыкага
- Лісабон
- Эдынбург
- Ганконг
- Сіднэй
- Амстэрдам
- Барселона
- Севілья
- Парыж
- Медэльін
- Ханой
- Мадрыд
- Берлін
- Дубай
- Сінгапур
- Рыа-дэ-Жанэйра
- Пекін
- Чыянгмай
- Джакарта
- Вена
- Токіа
- Маракеш
- Перт
- Брайтан
- Прага
- Глазга
- Брысбен
- Марсель
- Будапешт
- Лос-Анджэлес
- Лагас
- Сеул
- Валенсія
- Манрэаль
- Більбао
- Абу-Дабі
- Белфаст
- Брысталь
- Мумбaі
- Варшава
Нагадаем, некалькі дзён таму СМІ пісалі пра Гданьск, якога высока ацаніла агенцтва CNN. Горад на польскім узбярэжжы, як адзін з нямногіх у Еўропе, увайшоў у спіс самых цікавых напрамкаў для турыстаў у 2025 годзе.
аз