Беларуская Служба

Тшаскоўскі пра адпраўку польскіх салдат ва Украіну: Гэта нядобрая ідэя

25.01.2025 09:06
Рафал Тшаскоўскі раскрытыкаваў план прыцягнення польскіх вайскоўцаў да стабілізацыйнай місіі ва Украіне.
      ,           , 22.01.2025.
Кандыдат на выбарах у Прэзідэнты Рэспублікі Польшча, мэр сталіцы Рафал Тшаскоўскі падчас адкрытай сустрэчы з выбаршчыкамі ў Шчэціне, 22.01.2025.PAP/Marcin Bielecki

Францыя прапануе, каб такія міжнародныя сілы дзейнічалі для забеспячэння міру пасля перамір'я. Пра гэта кандыдату ў прэзідэнты Польшчы ад «Грамадзянскай кааліцыі» задалі пытанне падчас прэс-канферэнцыі.

«Я не лічу, што адпраўка польскіх вайскоўцаў ва Украіну — гэта добрая ідэя і яе варта разглядаць. Але перш за ўсё трэба скончыць вайну. Я спадзяюся, што гэта адбудзецца так, як гэта будзе ўзгоднена і выгадна Украіне. Для мяне гэта важна, таму што Украіна з'яўляецца апорай еўрапейскай бяспекі, таму што яна таксама змагаецца за нашу бяспеку», — сказаў Рафал Тшаскоўскі.

Уладзімір Зяленскі патрабуе, каб еўрапейскія міратворчыя сілы ва Украіне налічвалі не менш за 200 тысяч вайскоўцаў. На думку ўкраінскага лідара, такая колькасць перашкодзіла б новай расійскай атацы пасля дамоўленасці аб спыненні агню.

IAR/вх