Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Польшчы адрэагаваў на словы Лукашэнкі

26.01.2025 07:50
Кіраўнік Беларусі намякнуў, што можа быць створана «новая Беларусь» на тэрыторыі Вільні і Беласточчыны.
     .
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: PAP/Albert Zawada

«Хай прыйдзе і паспрабуе» — так міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі адрэагаваў на словы Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі намякнуў, што можа быць створана «новая Беларусь» на тэрыторыі Вільні і Беласточчыны.

Радаслаў Сікорскі адказаў коратка і рашуча:

- Калі Лукашэнка хоча адабраць у нас Беласточчыну, дык хай прыйдзе і паспрабуе.

Словы Лукашэнкі працытавала інфармацыйнае агенцтва БелТА. Ён заявіў, што беларусы, якія ўцяклі ў Літву, сцвярджаюць, што «Вільня належыць тэрыторыі Беларусі». «Пачакайце, хутка на Беласточчыне і суседніх тэрыторыях Польшчы, дзе жывуць нашы людзі, таксама скажуць, што гэта беларускія землі», — заявіў Лукашэнка. «Калі ласка. Вы іх туды паклікалі — вы і займайцеся імі», — дадаў ён.

Польскія СМІ пішуць, што сённяшнія прэзідэнцкія «выбары» ў Беларусі праходзяць ва ўмовах рэпрэсій і запалохвання грамадства. Ніводзін з чатырох сапернікаў Лукашэнкі не прадстаўляе дэмакратычнай апазіцыі. Выбарчыя дэбаты не праводзіліся. Галоўны кандыдат ні разу не выступіў са сваёй праграмай ні на тэлебачанні, ні на перадвыбарчай сустрэчы. У Беларусі няма незалежных СМІ і грамадскіх арганізацый. Заходнія краіны заявілі, што не прызнаюць выбары справядлівымі, а іх вынікі — легітымнымі.

IAR/нг