Беларуская Служба

Звыш 120 тыс валанцёраў збіраюць грошы на набыццё сучаснага абсталявання і падтрымку шпіталёў

26.01.2025 11:20
Гэта акцыя ў рамках фіналу «Вялікага аркестру святочнай дапамогі». 
   33-       .
Юрэк Оўсяк падчас 33-га фіналу акцыі на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве.Фота: PAP/Leszek Szymański

Заснавальнік дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» Юрэк Оўсяк распачаў 33-і фінал мерапрыемства. 120 тысяч валанцёраў збіраюць грошы на набыццё сучаснага абсталявання і падтрымку аддзяленняў анкалогіі і гематалогіі дзіцячых шпіталяў. «33-і Фінал Вялікага Аркестра — гэта проста касмічна!» — заявіў Юрэк Оўсяк каля касмічнай капсулы, устаноўленай у Мястэчку Вялікага Аркестра на пляцоўцы каля Нацыянальнага стадыёна ў Варшаве.

- Паглядзіце на Зямны шар за намі. Паглядзіце на яго з нашай перспектывы. Сёння там таксама будзе польскае сэрца. Мы будзем граць на ўсім свеце – 1680 штабоў.

Сёлета 93 штабы Аркестра знаходзяцца за межамі Польшчы, у тым ліку ў Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Інданезіі, Сінгапуры, Тайландзе, Японіі, Канадзе і на Кіпры. Дэвіз сёлетняга збору сродкаў на карысць Вялікага Аркестра гучыць: «Бяспека і здароўе дзяцей».

За час свайго існавання «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» сабраў амаль 2,3 мільярда злотых і набыў 74,5 тысячы адзінак абсталявання. Медыцынскія прылады з характэрным сэрцайкам Вялікага Аркестра трапілі, між іншым, у неанаталагічныя, гінекалагічна-акушэрскія і педыятрычныя аддзяленні.

Да 9-ай раніцы падчас сёлетняга фіналу, «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» сабраў ужо каля 43 мільёнаў злотых.

IAR/нг