Беларуская Служба

У знакамітай варшаўскай пальмы — новае лісце

25.01.2025 13:04
У пальмы на кальцавой развязцы дэ Голя ў Варшаве з'явілася новае лісце — спатрэбілася некалькі тыдняў, каб яго зрабіць.
     .      .
Абноўленая пальма на кальцавой развязцы ім. генерала Шарля дэ Голя ў Варшаве. PAP/Rafał Guz

74 штучныя лісты для пальмы важаць каля 15 кг кожны і маюць даўжыню ад 3 да 3,5 м. Лісты рабіла каманда навукоўцаў з Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Па словах інжынера доктара Рафала Козера, гэта самае арыгінальнае заданне, якое яны калі-небудзь атрымлівалі.

Пальма з інсталяцыя Яанны Райкоўскай была адкрытая 12 снежня 2002 года. Першапачаткова меркавалася, што пальма будзе знаходзіцца ў цэнтры Варшавы адзін год. Але ў выніку пальма стала пазнавалььным аб'ектам польскай сталіцы. Штучнае дрэва некалькі разоў рэканструявалі — у 2022, 2023 годах.

Абноўленая пальма — гэта вынік працы каманды з дзесяці чалавек з Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта і кампаніі Lubas.

Лісты для пальмы зроблены са стрыжняў спружыністай сталі, поліурэтанавай матрыцы і шклотканіны. Палімерныя кампазіты, якія выкарыстоўвалі для пальмавых лістоў, прымяняюцца таксама ў будаўніцтве, аэракасмічнай, аўтамабільнай і зброевай прамысловасці.

«Маці-прырода распрацоўвала пальмавае лісце мільёны гадоў, у нас было ўсяго некалькі тыдняў. Тое, што мы цяпер бачым у цэнтры Варшавы, — гэта спалучэнне мастацкага праекта і спробы ўзнавіць сапраўдную расліну», — гаворыць доктар Рафал Козера.

Паводле PAP/вх