Кіраўнікі гарадоў Польшчы пакажуць падрыхтаваныя сховішчы для людзей.
Галоўнае ўпраўленне Дзяржаўнай пажарнай службы распрацавала адмысловую праграму, «якая будзе інфармаваць грамадзян, куды звяртацца ў выпадку пагрозы, незалежна ад таго, звязаная гэта з анамаліямі надвор'я або іншай небяспекай», — гаворыць кіраўнік Дзяржаўнай пажарнай службы старшы брыгадзір Марыюш Фельтыноўскі.
У падрыхтаваных сховішчах у Польшчы ёсць больш за трыста тысяч месцаў, больш за 1,1 мільёна чалавек могуць знайсці прытулак у часовых сховішчах, амаль 47 мільёнаў чалавек — у экстранных сховішчах.
Як адзначаюць у Дзяржаўнай пажарнай службе, да іх паступала шмат пытанняў аж жыхароў краіны, дзе яны могуць схавацца ў выпадку небяспекі.
Праграма, з дапамогай якой можна знайсці бліжэйшае сховішча, даступная ТУТ
Паводле РАР/вх