Беларуская Служба

Музей Аўшвіц-Біркенаў заклікае прыняць удзел у мерапрыемствах з нагоды 80-й гадавіны вызвалення нямецкага канцлагера (ВІДЭА)

27.01.2025 11:01
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года.
80-e  -  -
80-годдзe вызвалення нямецка-фашысцкага канцлагера Аушвіц-Біркенаў PAP/Jarek Praszkiewicz

Праходзяць мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя вызвалення нямецка-фашысцкага канцлагера Аўшвіц-Біркенаў. Раніцай перад Сцяной смерці група былых вязняў у суправаджэнні супрацоўнікаў музея і часткі дэлегацый, у тым ліку прэзідэнта Анджэя Дуды, ушанавала памяць ахвяраў канцлагера, усклала вянкі і запаліла знічкі.



Асноўная частка мерапрыемстваў з удзелам былых вязняў, больш за 50-ці дэлегацый з усяго свету, у тым ліку прэзідэнтаў, прэм'ераў і каранаваных асобаў, пачнецца а 16.00 на тэрыторыі Аўшвіц ІІ -Біркенаў.

Прэс-сакратара Музея Аўшвіц-Біркенаў Павел Савіцкі (Paweł Sawicki) запрашае ўсіх далучацца да ўдзелу ў мерапрыемствах, як непасрэдна, так і анлайн:

- Трансляцыю можна будзе паглядзець на сацыяльных каналах Музея Аўшвіц, у першую чаргу на нашай старонцы ў YouTube: youtube.com/AuschwitzMemorial. Там можна будзе назіраць за мерапрыемствамі як з перакладам на польскую, так і ангельскую мовы. Спасылка ўжо актыўная, так што вы можаце наведаць вэб-сайт 80.auschwitz.org і знайсці там трансляцыю, або на нашым YouTube-канале. Варта захаваць гэтую спасылку або падпісацца на наш канал, каб 27 студзеня, а 16-й гадзіне пачаць сачыць за мерапрыемствамі.

Урачыстасці з нагоды 80-й гадавіну вызвалення канцлагера Аўшвіц-Біркенаў будзе трансляваць грамадскае Польскае Тэлебачанне.


Нагадваем, 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года. У гэты дзень у 1945 годзе быў вызвалены нямецкі канцлагер Аўшвіц-Біркенаў. Канцлагер Аўшвіц-Біркенаў быў найбуйнейшым з нямецкіх нацысцкіх канцэнтрацыйных лагераў і цэнтраў знішчэння людзей. За няпоўныя 5 гадоў існавання тут, паводле ацэнак гісторыкаў, загінула каля 1,1 мільёна чалавек.

аз

«Я стараюся знайсці ў гэтых прадметах сляды жыцця, а не смерці» – кансерватар Музея Аўшвіц (ФОТА)

24.01.2025 16:01
Спецыяліст расказвае пра праблемы і выклікі, звязаныя са сваёй працай, і пра тое, ці можна бясконца захоўваць гістарычныя прадметы.